Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія Су-34 у Сырыі ўзброіліся ракетамі «паветра-паветра»


Сьцьвярджаецца, што гэта зроблена для абароны.

Расейскія зьнішчальнікі-бамбавікі Су-34, якія ўдзельнічаюць у апэрацыі ў Сырыі, з панядзелка абсталёўваюцца ня толькі бомбамі, але і ракетамі «паветра-паветра» з далёкасьцю паражэньня да 60 кілямэтраў.

Пра гэта заявіў прадстаўнік Паветрана-касьмічных сіл Расеі Ігар Клімаў. Паводле яго, «самалёты аснашчаны ракетамі для абароны». Фота Су-34 з ракетамі ў небе над Сырыяй ўжо зьявіліся ў сеціве:


24 лістапада турэцкі зьнішчальнік F-16 зьбіў расейскі баявы самалёт Су-24. Турэцкі бок сьцьвярджае, што Су-24 парушыў паветраную прастору Турцыі. Пасьля гэтага інцыдэнту на расейскай авіябазе ў Сырыі былі разгорнутыя зэнітна-ракетныя комплексы С-400, было таксама заяўлена, што бамбавікі будуць адпраўляцца на баявыя заданьні пад прыкрыцьцём зьнішчальнікаў.

Цела пілёта зьбітага самалёта Алега Пешкава было дастаўлена з Анкары ў Расею.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG