Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка зьвяртаўся да Лукашэнкі, а адказваць яму будзе Зіноўскі


Віктар Цярэшчанка
Віктар Цярэшчанка

«Аляксандар Лукашэнка — прэзыдэнцкая адміністрацыя — Савет Міністраў — Міністэрства эканомікі» — такім маршрутам праходзіць плян фінансавай стабілізацыі ў Беларусі, які падрыхтавала група навукоўцаў на чале з эканамістам Віктарам Цярэшчанкам.

Пра тое, што адказу з прэзыдэнцкай адміністрацыі яму ня будзе, Віктар Цярэшчанка даведаўся зь ліста, які прыйшоў з урадавага апарату.

«Там напісана, што прапановы разгледзяць у Нацыянальным банку і двух міністэрствах — фінансаў і эканомікі. Адказ даручылі напісаць Міністэрству эканомікі,— паведаміў Свабодзе спадар Цярэшчанка. — Гэта нашы прапановы па стабілізацыі нацыянальных грошай. Яны займаюць 17 старонак. Па вялікім рахунку — дзяржаўная праграма. Гэта калектыўны розум, паколькі над дакумэнтам працаваў ня толькі адзін я.

Дзіўная краіна, у якой ты задаволены ўжо тым, што дадзена даручэньне разгледзець твае прапановы.

Пакуль мяне нікуды не запрашалі. Але радуе, што ўпершыню за пяць з гакам гадоў утвараецца нейкі ланцужок: Лукашэнка — адміністрацыя — Саўмін — Мінэканомікі. Раней на мае звароты наагул ніхто не адказваў. Дзіўная краіна, у якой ты задаволены ўжо тым, што дадзена даручэньне разгледзець твае прапановы. Хоць ніхто і не сьпяшаецца, бо з моманту майго першага ліста прайшоў ужо месяц».

Віктара Цярэшчанку 28 жніўня даставілі ў шпіталь проста зь дзелавой сустрэчы ў кавярні «Грунвальд», што на вуліцы Карла Маркса ў цэнтры Менску. Ён замовіў сабе сьвежавыціснуты маркоўны сок зь вяршкамі. У Цярэшчанкі пачалася моцная адмоўная рэакцыя арганізму, зьявіўся ацёк, здранцьвеньне твару і вачэй. Экс-кандыдат лічыць, што яго атруцілі.

«Я лячуся і лекамі з аптэкі, і народнымі сродкамі. Чаго толькі не спрабаваў. Якраз сёньня глытаў чарговы зонд. Пакрыху ўсё зажывае, але ж вельмі марудна», — гаворыць Віктар Цярэшчанка.

Падчас сёлетняй выбарчай кампаніі Цэнтравыбаркам не зарэгістраваў Віктара Цярэшчанку афіцыйным кандыдатам на прэзыдэнта, палічыўшы, што той ня здолеў сабраць 100 тысяч сапраўдных подпісаў выбарцаў. Гэткая колькасьць подпісаў — мінімум, які неабходны для рэгістрацыі. У кандыдата прызналі сапраўднымі менш за 7 тысяч подпісаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG