Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Левада-цэнтар»: дзьве траціны расейцаў лічаць Расею вялікай дзяржавай


Колькасьць расейцаў, якія лічаць Расею вялікай дзяржавай, вырасла за апошнія чатыры гады на 18 адсоткаў.

Паводле дадзеных сацыялягічнага апытаньня, праведзенага «Левада-цэнтрам» у канцы лістапада, вялікай дзяржавай Расею назвалі 65 адсоткаў рэспандэнтаў, паведамляе «Інтэрфакс».

У 2011 годзе такога меркаваньня прытрымліваліся крыху менш за палову апытаных. У 1999 годзе вялікай дзяржавай Расію называла траціна рэспандэнтаў, а супрацьлеглага меркаваньня прытрымліваліся 65 адсоткаў.

Больш за траціну (36%) расейцаў хацелі б бачыць Расею ў будучыні «такою, як разьвітыя краіны Захаду». 23% хочуць, каб краіна была такой, як у часы СССР, 14% рэспандэнтаў задавальняе бягучы стан, а 3% жадаюць, каб Расея была такой, як да рэвалюцыі 1917 году.

57% хочуць бачыць Расію моцнай і квітнеючай, 52% — багатай, 40% — адукаванай, і толькі траціна — мірнай і справядлівай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG