Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку ўшанавалі памяць герояў-случчакоў


Катэдра Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.
Катэдра Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку.

У нядзелю 29 лістапада беларусы Нью-Ёрку традыцыйна сабраліся ў грамадзкай залі на Атлянтык Авэню 401 пры саборы Кірылы Тураўскага, каб урачыста адзначыць 95-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну і ўшанаваць памяць герояў-паўстанцаў.

Перад тым у царкве пасьля нядзельнай літургіі была адслужаная паніхіда ў памяць случакоў.

Сьвяточную імпрэзу адчыніла Тацяна Красоўская — старшыня Бруклінскага Аддзелу БАЗА, як асноўнага арганізатара мерапрыемства. Далей рэй павяла моладзь.

Пад рэжысёрскім кіраўніцтвам сяброўкі Ўправы Аддзелу Натальлі Федарэнкі дзяўчаты і хлопцы падрыхтавалі мастацкую дзею. Ролю пакутнай Маці-Беларусі, якую абаранялі яе сыны-героі, у чорнай сукенцы выконвала госьця з Варшавы, журналістка Наста Ільіна.

Апранутыя ў нацыянальныя строі, маладыя людзі зачытвалі тэксты з успамінаў паўстанцаў і зь некаторых мастацкіх твораў.

Ганна Сурмач

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG