Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

18 чалавек сталі ахвярамі расейскіх авіяўдараў на поўначы Сырыі


Расейскі вайнны зьнішчальнік у Сырыі, узьлятае над авіябазай Хмэймім, 19 лістапада 2015 году

Расейскі вайнны зьнішчальнік у Сырыі, узьлятае над авіябазай Хмэймім, 19 лістапада 2015 году

Актывісты мяркуюць, што ўдар па рынку ў горадзе Эрыха ля мяжы з Турэччынай быў нанесены расейскай авіяцыяй.

Сырыйскія актывісты заявілі ў нядзелю, што ў выніку паветраных удараў, нанесеных, як мяркуецца, расейскай авіяцыяй на поўначы Сырыі, былі забітыя ня менш за 18 і параненыя 40 чалавек, паведамляе Голас Амэрыкі.

Паведамляецца, што ўдар прыйшоўся на ажыўлены рынак.

Праваабарончая арганізацыя Syrian Observatory for Human Rights, якая базуецца ў Вялікабрытаніі і адсочвае выпадкі гвалту ў Сырыі, заявіла, што пад ударамі апынуўся горад Эрыха ў правінцыі Ідліб, разьмешчаны ў 20 кілямэтрах ад мяжы з Турэччынай.

Гэтая тэрыторыя кантралюецца баевікамі-ісламістамі, у тым ліку сябрамі зьвязанага з «Аль-Каідай» «Фронту Нусра». «Ісламская дзяржава» не праяўляе актыўнасьці ў гэтым раёне. Расея пачала сваю паветраную кампанію ў Сырыі ў верасьні, што выклікала крытыку з боку ЗША і іншых краінаў, якія сьцьвярджаюць, што асноўнай мэтай удараў расейскай арміі зьяўляюцца байцы апазыцыі, а не баевікі «Ісламскай дзяржавы».

XS
SM
MD
LG