Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аднаўленьне электразабесьпячэньня Крыму пакуль не адбудзецца — «Укрэнэрга»


Разбураныя ЛЭП на Херсоншчыне
Разбураныя ЛЭП на Херсоншчыне

Аднаўленьне электразабесьпячэньня Крыму адкладаецца на нявызначаны тэрмін. Пра гэта ўвечары 29 лістапада паведаміў у Facebook часова выконваючы абавязкі дырэктара кампаніі «Укрэнэрга» Ўсевалад Кавальчук.

«Адзін з фазных правадоў разабраны на анкернай апоры і застанецца ў такім стане да прыняцьця канчатковага рашэньня. Усе астатнія працы будуць завершаныя ў поўным аб’ёме», — адзначыў Кавальчук.

Раней у нядзелю кіраўнік «Укрэнэрга» паведаміў аб дасягненьні дамоўленасьцяў з актывістамі блякады Крыму па завяршэньні рамонтных працаў на электралініі «Кахоўская -Тытан».

У Крыме 22 лістапада з-за пашкоджаных апор ліній электраперадач (ЛЭП) у Херсонскай вобласьці адбылося адключэньне электраэнэргіі, якая паступае на тэрыторыю паўвострава з мацерыковай часткі Ўкраіны. Увечары 24 лістапада ў «Укрэнэрга» паведамілі, што рамонтныя брыгады адрамантавалі апору адной з пашкоджаных ліній электраперадач у Херсонскай вобласьці — «Кахоўка-Тытан». Аднак пазьней актывісты блякады Крыму сталі перашкаджаць падключэньню ЛЭП.

Удзельнікі блякады вылучалі ўмовай допуску рамонтнікаў да электраапоры недапушчэньне паставак электраэнэргіі ў Крым. Ад расейскай акупацыйнай улады Крыму яны патрабуюць вызваленьня палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG