Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 лістапада: упершыню беларусаў уганаруюць мэдалямі ЮНЭСКА


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Менску (вул. Энгельса, 7) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўручэньня мэдалёў ЮНЭСКА «Віктор Гюго» і дыплёму Гендырэктара ЮНЭСКА дзеячам беларускай культуры — народным артыстам СССР і Беларусі Тамары Ніжнікавай, Генадзю Аўсяньнікаву і Расьціславу Янкоўскаму. Грамадзяне Беларусі будуць уганарваныя мэдалямі ЮНЭСКА ўпершыню. Пасьля ўрачыстай цырымоніі адбудзецца прэм’ерны паказ спэктаклю «ART» у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Пачатак мерапрыемства а 19.00, для прэсы — 18.30.

У Ліцэі БДУ ў Менску (вул. Ульянаўская, 8) адкрываецца XII Міжнародны фэстываль студэнцкіх і маладзёвых тэатраў «Тэатральны куфар».

У гісторыі:

1835 — нарадзіўся Марк Твэн, амэрыканскі пісьменьнік.

1874 — нарадзіўся Ўінстан Чэрчыль, брытанскі палітык.

1899 — нарадзіўся Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік.

1939 — пачалася савецка-фінская вайна 1939-1940 гадоў.

1952 — заснаваны Дзяржаўны акадэмічны хор Беларусі імя Цітовіча.


1988 — СССР спыніў глушэньне Радыё Свабода.

1993 — урочышчу Курапаты быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці першай катэгорыі.

У памяці:

1900 — памёр Оскар Ўайльд, ірляндзкі пісьменьнік.

Цытата:

«Таму, што сапраўды трэба ведаць, ніхто не навучыць».

Оскар Уайльд

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG