Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дальнабойшчыкі з 15 рэгіёнаў Расеі выставілі ультыматум уладам. Відэазварот

абноўлена

Дальнабойшчыкі Дагэстану
Дальнабойшчыкі Дагэстану

«Калі сыстэма збору платы з грузавікоў за праезд па фэдэральных трасах „Платон“ ня будзе адключаная — цяжкія грузавікі рушаць на Маскву».

Прадстаўнікі дальнабойшчыкаў з 15 рэгіёнаў Расеі, якія пратэставалі супраць сыстэмы збору платы з грузавікоў за праезд па фэдэральных трасах «Платон», сабраліся на сход у Растове-на-Доне. Яны вырашылі, што калі да 3 сьнежня «Платон» ня спыніць працу, то на наступны дзень яны далучацца да маршу дальнабойшчыкаў на Маскву.

У апошнія дні лістапада дальнабойшчыкі з розных рэгіёнаў Расеі, раздражнёныя няўвагай уладаў да іх патрабаванняў, выправіліся ў марш на Маскву — з намерам перакрыць рух па сталічнай кальцавой аўтамагістралі.

Каля двухсот машын яшчэ ў пятніцу выправіліся ў Маскву з Дагестану, але, паводле каардынатараў пратэстнага руху, былі спыненыя непадалёк ад адміністрацыйнай мяжы рэспублікі дарожнай паліцыяй. Агенцтва РБК прыводзіць словы аднаго з кіроўцаў: «Пустыя фуры прымушаюць разгортвацца і ехаць назад, а з кіроўцаў гружаных аўтамабіляў бяруць расьпіску ня ўдзельнічаць ні ў якіх акцыях пратэсту, запісваюць нумар кожнай машыны».

Раніцай у суботу паліцыя затрымала аднаго з арганізатараў пратэсту пецярбургскіх дальнабойшчыкаў Аляксандра Растаргуева. Ён запэўнівае, што грузавікі ўсё роўна прыбудуць у Маскву: кіроўцы дамовіліся ехаць паасобку, каб калёну не спынілі.

​У Волагдзе спынілі дзсяткі фур пратэстоўцаў. Страйкі дальнабойшчыкаў і мітынгі ў іх падтрымку праходзяць у дзясятках расейскіх гарадоў.


Плацежная сыстэма збору «Платон» пачала дзейнічаць у Расеі 15 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG