Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калякін і Карняенка абраныя сустаршынямі аб’яднаньня «За справядлівыя выбары»


Сярней Калякін і Віктар Карняенка на прэс-канфэрэнцыі ў чэрвені 2012 г.

Сярней Калякін і Віктар Карняенка на прэс-канфэрэнцыі ў чэрвені 2012 г.

Лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін і сябра палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Карняенка абраныя сустаршынямі праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары». Устаноўчы сход з удзелам 70 дэлегатаў адбыўся 29 лістапада ў Менску.

Асноўная мэта аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» — дамагчыся ад уладаў правядзеньня дэмакратычных электаральных кампаній, каб яны выконвалі свае ўнутраныя і міжнародныя абавязацельствы, заявіў на сходзе Віктар Карняенка.

Ён адзначыў, што афіцыйная рэгістрацыя аб’яднаньня дазволіла б легальна працаваць з рознымі грамадзкімі арганізацыямі, мець большыя магчымасьці па вылучэньні назіральнікаў на выбары.

Гэта будзе ўжо чацьвёртая спроба рэгістрацыі аб’яднаньня, папярэднія тры — у 2011-м, 2013-м і лютым 2015 — былі няўдалымі. На думку Сяргея Калякіна, улады адмаўлялі ў рэгістрацыі паводле палітычных матываў.

Аргкамітэт арганізацыі тройчы абскардзіў адмову ў рэгістрацыі ў Камітэце ААН па правах чалавека. У 2014 годзе камітэт прызнаў парушэньнем міжнародных норм рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» ў 2011 годзе. Яшчэ дзьве скаргі знаходзяцца на разглядзе камітэту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG