Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Парыжы паспрабуюць дамовіцца, як не загубіць чалавецтва


Мар супрацт кліматычных зьменаў, ЗША, 2014

Мар супрацт кліматычных зьменаў, ЗША, 2014

У Парыж у нядзелю прыбываць лідэры краін сьвету для ўдзелу ў Канфэрэнцыі ААН па зьмене клімату. Парыскі саміт — буйнейшы падобны форум ад часоў прыняцьця Кіёцкага пратаколу.

Форум працягнецца ў францускай сталіцы з 30 лістапада па 11 сьнежня.

Чакаецца, што ўсяго ў Парыж у нядзелю і панядзелак прыбудзе больш за 140 лідэраў, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Барак Абама, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін. Галоўная тэма абмеркаваньня — аб’яднаньне намаганьняў для запаволеньня зьменаў, выкліканых глябальным пацяпленьнем, у прыватнасьці — дасягненьне кансэнсусу па доўгатэрміновай стратэгіі па гэтым пытаньні.

Напярэдадні канфэрэнцыі Беларусь заявіла, што падтрымлівае калектыўныя намаганьні па дасягненьню асноўнага арыенціра стагодзьдзя — недапушчэньня павышэньня сярэднесусьветнай тэмпэратуры больш чым на 2 градусы Цэльсія ў параўнаньні з даіндустрыяльным пэрыядам. Беларусь узяла на сябе абавязацельства забясьпечыць да 2030 году скарачэньне выкідаў парніковых газаў ня менш чым на 28% ад узроўню выкідаў 1990 году.

У склад беларускай дэлегацыі на канфэрэнцыі ўваходзяць прадстаўнікі Мінпрыроды, Міністэрства замежных спраў, беларускай амбасады ў Францыі, нацыянальныя экспэрты ў пытаньнях зьмены клімату, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый.

29 лістапада ў Парыжы заплянавана сустрэча генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам.

На канфэрэнцыі ў Парыжы ўзмоцняць меры бясьпекі — улічваючы тэракты, што адбыліся ў францускай сталіцы 13 лістапада. Тады ў выніку нападаў радыкальных ісламістаў загінулі 130 чалавек.

XS
SM
MD
LG