Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя перадасьць Расеі цела загінулага расейскага пілёта


У нядзелю цела расейскага пілёта Алега Пяшкова, які загінуў у Сырыі побач з турэцкай мяжой, будзе перададзенае расейскім дыпляматам у сталіцы Турцыі Анкары. Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністр Турцыі Ахмэт Давутоглу.

«Нашаму боку перададзенае цела расейскага пілёта, які загінуў у ходзе інцыдэнту з парушэньнем мяжы. Гэтай ноччу праваслаўныя сьвятары Хатаі правялі неабходныя рэлігійныя абрады. Цела загінулага па запыце Расеі будзе перададзенае расейскаму боку», — сказаў Давутоглу.

Як паведаміў расейскім журналістам прэс-аташэ амбасады Расеі ў Анкары Ігар Міцякоў, у пералёце цела будзе суправаджаць ваенны аташэ амбасады.

«На аэрадроме Анкары самалёт будуць сустракаць расейскі амбасадар Андрэй Карлаў і прадстаўнікі амбасады. Дата і час дастаўкі цела пілёта ў Расею пакуль удакладняюцца», — паведаміў прэс-fnnfit. Расейскі бамбавік Су-24М быў зьбіты зьнішчальнікам ВПС Турцыі ў мінулы аўторак з-за, як сьцьвярджае Турцыя, парушэньня паветранай прасторы краіны.

Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што расейскі бамбавік знаходзіўся выключна над сырыйскай тэрыторыяй і што «парушэньні паветранай прасторы Турцыі не было».

Абодва лётчыкі Су-24М здолелі катапультавацца, аднак адзін зь іх быў забіты агнём з зямлі. Другі лётчык быў выратаваны і дастаўлены на базу.

У пошукавай апэрацыі загінуў таксама адзін з кантрактнікаў, калі верталёт Мі-8 трапіў пад абстрэл і зьдзейсьніў вымушаную пасадку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG