Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Іўеўскага раёна атрымаў шэсьць гадоў турмы


Суд Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці прыгаварыў былога старшыню Іўеўскага райвыканкаму да шасьці гадоў пазбаўленьня волі паводле крымінальнай справы і ў адпаведнасьці з артыкулам ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу.

Як паведамляе БелаПАН, паводле паведамленьня Вярхоўнага суду, чыноўнік прызнаны вінаватым у перавышэньні ўлады і службовых паўнамоцтваў, што пацягнула шкоду ў буйным памеры, істотную шкоду правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадзкім інтарэсам, учыненую з карысьлівай і асабістай зацікаўленасьці, што пацягнула цяжкія наступствы. Якія менавіта злачынствы ўчыненыя былым высокапастаўленым кіраўніком прэзыдэнцкай вэртыкалі, Вярхоўны суд не паведамляе.

XS
SM
MD
LG