Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парушэньні на выбарах у Марыюпалі і Чырвоннармейску


У Марыюпалі і Чырвонаармейску, Данецкай вобласьці, у нядзелю праходзяць выбары мэраў і дэпутатаў гарадзкіх саветаў. Ўпраўленьне МУС у Данецкай вобласьці раней паведаміла аб узмацненьні аховы гэтых гарадоў.

Грамадзкія арганізацыі «Апора» і «Камітэт выбаршчыкаў Украіны» ужо заяўляюць аб парушэньнях падчас галасаваньня ў Марыюпалі. Паводле актывістаў, на двух участках кантрольны ліст кінулі ў скрыні для галасаваньня без друку. Праваахоўнікі пакуль не камэнтубць гэта паведамленьне.

Паводле сайта Цэнтральнай выбарчай камісіі, на пасаду кіраўніка Марыюпаля прэтэндуюць 22 чалавекі, у Чырвонаармейску — 20. Акрамя таго, на выбарах у Марыюпальскія гарсавет балатуюцца кандыдаты па спісах 13 партый, у Чырвонаармейску — 12 партый.

На большасьці тэрыторыі Ўкраіны мясцовыя выбары адбыліся 25 кастрычніка. Аднак у Марыюпалі і Чырвонаармейску галасаваньня ў той дзень не адбылося: на участках не было бюлетэняў. У выніку Вярхоўная Рада прызначыла мясцовыя выбары ў Марыюпалі і Чырвонаармейску на 29 лістапада.

XS
SM
MD
LG