Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 29 лістапада 2015: Мітынг КХП БНФ у Слуцку ў гонар Збройнага чыну случчакоў


Мітынг Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ у Слуцку ў лістападзе 2011 году
Мітынг Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ у Слуцку ў лістападзе 2011 году

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ праводзіць мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну 1920 годзe. Група патрыётаў праедзе па месцах баёў з бальшавіцкімі агрэсарамі і ўшануе памяць беларускіх герояў у Грозаве, Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада) і Семежаве. Мерапрыемствы завершацца мітынгам у Слуцку, каля мясцовага Краязнаўчага музэю (у гэтым будынку адбыўся Зьезд дэлегатаў Случчыны і працаваў штаб паўстаньня). Мітынг распачнецца а 14.30. Атрыманы дазвол уладаў.

У гісторыі:

1830 ― пачалося нацыянальна-вызвольнае Лістападаўскае паўстаньне ў Польшчы.

1877 ― Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў грамафон.

1920 ― пачала працу Гарадзенская Беларуская Гімназія.

1945 ― абвешчанае стварэньне Фэдэратыўнай Народнай Рэспублікі Югаславіі.

1961 ― быў узарваны Гарадзенскі фарны касьцёл прачыстай Маці Боскай.

У памяці:

1937 ― памёр Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1938 ― памерла Палута Бадунова, беларускі палітык.

1938 ― памёр Браніслаў Тарашкевіч, беларускі мовазнаўца і палітык.

Цытата:

«Над зямлёю Слуцкай стараны каханай
Уздымаўся ўгору жудасны віхор;
Наляцела хмарай‚ здрадна захаванай‚
Азіятаў войска на наш шыр-прастор.

Але ўжо ня згодны беларус гнуць сьпіну;
Досыць пацярпеў ён шмат гадоў палон;
Паўстае ён сьмела за сваю Краіну‚
За абліты потам дарагі загон.

У вачох бліскучых вызваленьня смага;
Хай грымяць гарматы! Надыйшлі вякі‚
Калі за свабоду з агнявой адвагай
Ў бітву рвуцца сьмела Слуцкія палкі».

Алесь Змагар (Аляксандар Яцэвіч), «Слуцкія палкі», верш напісаны ў Слуцку ў лістападзе 1920.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG