Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На грэцка-македонскай мяжы — сутычкі паліцыі зь мігрантамі


Мігранты ў Грэцыі на мяжы з Македоніяй 27 лістапада
Мігранты ў Грэцыі на мяжы з Македоніяй 27 лістапада

Група мігрантаў, якая спрабавала трапіць у Македонію з Грэцыі 28 лістапада, закідала паліцыю камянямі, параніўшы некалькі паліцыянтаў.

Прэсавы сакратар македонскага ўраду заявіў, што сытуацыю ўдалося хутка ўзяць пад кантроль.

Македонскія вайскоўцы 27 лістапада пачалі будаваць трохмэтровую мэталічную агароджу на мяжы з Грэцыяй.

Два тыдні таму Македонія, Сэрбія і Харватыя ўвялі абмежаваньні на ўезд мігрантаў, якія не паходзяць з краінаў, дзе ідзе вайна — такіх як Сырыя, Аўганістан, Ірак і Сырыя. Гэта прывяло да таго, што на мяжы засталося шмат мігрантаў з такіх краін як Іран, Пакістан і Марока, якія пачалі пратэставаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG