Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: З Аліевым дамовіліся пра супрацоўніцтва ад ВПК да нафтахіміі


Аляксандар Лукашэнка сустракае Ільхама Аліева, 2012 год.
Аляксандар Лукашэнка сустракае Ільхама Аліева, 2012 год.

Кіраўнікі Беларусі і Азэрбайджану Аляксандар Лукашэнка і Ільхам Аліеў на сустрэчы ў вузкім складзе ў Менску дамовіліся разьвіваць супрацоўніцтва ад ваенна-прамысловага комплексу да нафтахіміі. Пра гэта заявіў 28 лістапада Аляксандар Лукашэнка, адкрываючы сустрэчу ў пашыраным фармаце, перадае БелТА.

На перамовах у пашыраным складзе Лукашэнка таксама зьвярнуўся да свайго азэрбайджанскага калегі з прапановай паставак Азэрбайджану аўтобусаў і цягнікоў і прапанаваў беларускі ўдзел ва ўдасканаленьні азэрбайджанскай транспартнай інфраструктуры.

Лукашэнка і Аліеў падпісалі супольную дэклярацыю, а ў іх прысутнасьці быў падпісаны дагавор аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Азэрбайджану да 2025 году і праграма сацыяльна-эканамічнага супрацоўніцтва дзьвюх краін на гэты ж пэрыяд.

Пагадненьне аб супрацоўніцтве падпісалі нацыянальныя акадэміі навук дзьвюх краін, Беларускі рэспубліканскі фонд фундамэнтальных дасьледаваньняў і Фонд разьвіцьця навукі пры прэзыдэнце Азэрбайджану. Акрамя таго, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі і Дзяржаўны фонд сацыяльнай абароны Азэрбайджану падпісалі пратакол аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага дзяржаўнага сацыяльнага страхаваньня.

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў 27–28 лістапада наведвае з афіцыйным візытам Беларусь. Гэты прыезд, у адрозьненьне ад трох папярэдніх ягоных паездак у Беларусь, нечаканы, бо раней было афіцыйна заяўлена, што Аліеў наведае Беларусь у 2016 годзе.

Сярод вэрсіяў нечаканага візыту некаторыя экспэрты называлі спроба пасярэдніцтва Азэрбайджану і Беларусі ў канфліктнай сытуацыі паміж Расеяй і Турэччынай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG