Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Турэччыны раіць сваім грамадзянам адмовіцца ад нетэрміновых паездак у Расею


28 лістапада МЗС Турэччыны парэкамэндавала грамадзянам краіны ўстрымацца ад паездак у Расею, калі ў гэтым няма неабходнасьці. У заяве турэцкага зьнешнепалітычнага ведамства адзначаецца, што, з-за ўскладненьня стасункаў паміж дзьвюма краінамі ў сувязі з канфліктам вакол зьбітага Су-24, грамадзяне Турэччыны пры паездках у Расею і пры пражываньні ў гэтай краіне сутыкаюцца зь некаторымі цяжкасьцямі. Расейскія турапэратары пасьля інцыдэнту пачалі адмяняюць туры, амбасаду Турэччыне ў Маскве закідалі яйкамі і камянямі.

У суботу прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Ўладзімер Пуцін максымальна сканцэнтраваны на вострай сытуацыі ў расейска-турэцкіх адносінах ва ўмовах беспрэцэдэнтнага выкліку, кінутага Маскве. У інтэрвію вядучаму праграмы «Весткі ў суботу» Сяргею Брылёву Пяскоў заявіў, што расейскі самалёт, зьбіты турэцкімі ВПС, не перасякаў мяжу Турэччыны, і назваў мультыплікацыяй турэцкія мапы палёту зьбітага бамбавіка.

Учора міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея зь 1 студзеня 2016 году прыпыняе дзеяньне бязьвізавага рэжыму з Турэччынай.

У пятніцу Расея прыпыніла ўсе кантакты з Турэччынай па ваеннай лініі, у тым ліку ўдзел у вучэньнях чарнаморскай ваенна-марской групы BLACKSEAFOR — у адказ на зьнішчэньне турэцкімі ВПС расейскага бамбавіка.

Напярэдадні прэм’ер-міністар РФ Дзьмітры Мядзведзеў даручыў распрацаваць санкцыі супраць Турэччыны.

XS
SM
MD
LG