Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ўшаноўваюць памяць ахвяраў Галадамору


Паводле ацэнак украінскай Акадэміі навук, ахвярамі масавага голаду ва Ўкраінскай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы ў 1930-я гады сталі 4,5 мільёны чалавек. Галадамору папярэднічалі гвалтоўная калектывізацыя сельскіх гаспадарак, раскулачваньне сялян, хлебанарыхтоўчая кампанія, масавы тэрор на сяле.

У другой палове дня ў суботу ў Кіеве каля Нацыянальнага музэя «Мэмарыял ахвяраў Галадамору» пройдуць паніхіда і жалобныя мерапрыемствы, прысьвечаныя гэтай даце, у якіх возьмуць удзел прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, кіраўніцтва краіны, сьвятары. Пазьней адбудзецца агульнанацыянальная хвіліна маўчаньня, пасьля чаго пачнецца ўсеўкраінская акцыя «Запалі сьвечку».

Жалобныя мерапрыемствы ў знак памяці ахвяраў Галадамору пройдуць і ў іншых гарадах Украіны, а таксама за мяжой.

На ўсёй тэрыторыі Ўкраіны прыспушчаныя дзяржаўныя сьцягі і абмежаванае правядзеньне забаўляльных мерапрыемстваў, паведамляе «Ўкраінская праўда».

У 2006 годзе Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Галадамор актам генацыду ўкраінскага народа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG