Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

28 лістапада ў Слуцку адзначаюць 95-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Слуцкі райвыканкам дазволіў правесьці ў Слуцку 28 лістапада ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.

У суботу раніцай зь Менску ў Слуцак выправіліся каля 60 актывістаў партыі Беларускага народнага фронту «Адраджэньне», «Маладога Фронту», рухаў «За Свабоду», «Разам». У Слуцак едуць старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Рыгор Кастусёў, маладафронтаўцы Зьміцер Дашкевіч, Мікола Дземідзенка ды іншыя.

Кіраўнікі партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў

Кіраўнікі партыі БНФ Аляксей Янукевіч і Рыгор Кастусёў

У Грозава прыехалі і маладафронтаўцы. Разгарнулі сьцягі

У Грозава прыехалі і маладафронтаўцы. Разгарнулі сьцягі

Першым прыпынкам стала вёска Грозава, дзе фармаваўся грозаўскі полк паўстанцаў. У Грозаве актывістаў сустрэлі міліцыянты ў чыне маёраў з Капыльскага РАУС, якія не дазволілі ўдзельнікам акцыі памяці разгарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама адзьнялі ўсіх на відэа. Актывісты прасьпявалі «Магутны Божа» і выправіліся далей. Наступныя пункты прыпынку — вёскі Семежава і Чырвоная Слабада.

Актывісты зь Менску

Актывісты зь Менску

На акцыі ў Грозаве: міліцыянты забаранілі сьцягі. Згарнулі. Людзі сьпяваюць "Магутны Божа" і "Жыве Беларусь!"

На акцыі ў Грозаве: міліцыянты забаранілі сьцягі. Згарнулі. Людзі сьпяваюць "Магутны Божа" і "Жыве Беларусь!"

Галоўная імпрэза адбудзецца ў Слуцку, дзе да менчукоў далучацца мясцовыя актывісты. Збор а 14:30 каля будынку Слуцкага краязнаўчага музэю. Адтуль калёна будзе рушыць па ходніках да гарадзкога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе мае адбыцца ўрачысты мітынг ушанаваньня памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG