Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 лістапада: У Слуцку ўшаноўваюць паўстанцаў


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Слуцак — Слуцкі райвыканкам дазволіў правесьці ў Слуцку ўрачыстую дэманстрацыю і мітынг з нагоды 95-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. Збор а 14:30 каля будынку Слуцкага краязнаўчага музэю. Адтуль калёна рушыць па ходніках да гарадзкога парку культуры і адпачынку на вуліцы Віленскай, дзе мае адбыцца ўрачысты мітынг ушанаваньня памяці ўдзельнікаў Слуцкага паўстаньня 1920 году. У акцыі плянуюць узяць удзел прадстаўнікі Партыі БНФ, руху «За свабоду», руху салідарнасьці «Разам», Моладзі БНФ ды іншых арганізацыяў. Чакаецца, што прымуць прысягу новыя актывісты "Маладога Фронту«.Пасьля мітынгу мяркуецца правесьці ў Слуцку сустрэчу з гісторыкамі, якія дасьледуюць падзеі антыбальшавіцкага супраціву на Случчыне.

Менск — гурт Neuro Dubel запрашае на свой вялікі сольны канцэрт у менскі клуб RE:PUBLIC (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак а 19-ай

Віцебск — у Цэнтры сучаснага мастацтва у цыклі кінапаказаў нямых фільмаў з жывою музыкай — фільм «Кастусь Каліноўскі» 1928 году і Сяргей Пукст. Вуліца Белабародава, 5, пачатак а 19-ай.

Горадня — выстава «Мастакі парыскай школы родам з Гарадзеншчыны». Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалягічны музэй, Новы замак (Гродна, вул. Замкавая 20) Пачатак 10.00.

Глыбокае — Парафія Сьвятой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-эвангелізацыйную праграму «Angel party. Глыбоцкі гарадзкі дом культуры. Пачатак а 16-ай.

У гісторыі

1812 — бітва на Бярэзіне, разгром «Вялікай арміі» Напалеона.

1923 — у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».

1943 — Пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР у ходзе другой сусьветнай вайны.

1991 — Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі.

1994 — у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна з вынікамі якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1757 — Ўільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820 — Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1907 — Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931 — Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1958 — Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык, першы Герой Беларусі.

У гэты дзень памерлі

1694 — Мацуа Басё, японскі паэт.

1859 — Вашынгтон Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік пачатку XIX стагодзьдзя.

1937 — Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст.

1954 — Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі.

XS
SM
MD
LG