Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэне Аліева 28 лістапада


Ільхам Аліеў, архіўнае фота

Ільхам Аліеў, архіўнае фота

Тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» пакажуць 28 лістапада жывую трансьляцыю з цырымоніі афіцыйнай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Азэрбайджана ў Менску.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Раней паведамлялася, што візыт Ільхама Аліева ў Менск пройдзе 27-28 лістапада. Заплянаваныя перамовы кіраўнікоў дзяржаў у вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісаньне міжнародных дакумэнтаў.

Як паведамляецца на сайце прэзыдэнта Азэрбайджана, 27 лістапада ён сустрэўся з дэлегацыяй Турэччыны на чале зь міністрам замежных спраў гэтай краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG