Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія дэпартавала ў Пакістан дзясяткі просьбітаў прытулку


Улады Нарвэгіі выслалі з краіны каля трыццаці грамадзянаў Пакістану, якія разьлiчвалi на атрыманьне прытулку ў гэтай скандынаўскай краіне.

Паводле інфармацыі амбасады Нарвэгіі ў Ісламабадзе, пакістанскія грамадзяне былі адпраўленыя на радзіму на працягу некалькіх апошніх тыдняў.

Прадстаўнік нарвэскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў пакістанскай сталіцы сказаў сёньня ў інтэрвію пакістанскай рэдакцыі нашага радыё, што колькасьць дэпартаваных з Нарвэгіі прэтэндэнтаў на атрыманьне статусу ўцекача можа ўзрастаць па меры апрацоўкі новых просьбаў. Паводле дыплямата, толькі ў гэтым годзе нарвэскія ўлады атрымалі больш за 400 заяваў ад мігрантаў з Пакістану. Прадстаўнік амбасады падкрэсьліў, што больш за 300 шукальнікаў палітычнага прытулку прыбылі ў Нарвэгію гэтак званым паўночным маршрутам праз расейска-нарвэскую мяжу.

У апошнім часе ўлады Нарвэгіі зрабілі больш жорсткім іміграцыйнае заканадаўства ў сувязі з беспрэцэдэнтным прытокам уцекачоў з канфліктных зонаў у Аўганістане, Сырыі і Іраку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG