Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Турэччыны заклікаў Расею «не гуляць з агнём»


Turkey -- Turkish President Tayyip Erdogan makes a speech during a graduation ceremony in Ankara, June 11, 2015

Turkey -- Turkish President Tayyip Erdogan makes a speech during a graduation ceremony in Ankara, June 11, 2015

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 27 лістапада заявіў, што расейскі бамбавік Су-24 быў зьбіты «ў адпаведнасьці з правіламі рэагаваньня», і параіў Расеі «не гуляць з агнём» у афіцыйных камэнтарах з нагоды таго, што адбылося.

Нагадаем, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў зьбіцьцьё Су-24 Турэччынай «ударам у спіну», абвінаваціўшы Анкару ў дапамозе тэрарызму. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў сёньня заявіў, што «турэцкае кіраўніцтва перайшло мяжу дапушчальнага» і «рызыкуе завесьці краіну ў цяжкую сытуацыю».

Рэджэп Эрдаган назваў гэтыя заявы непрымальнымі, адзначыўшы, што турэцкія ВПС будуць і далей зьбіваць самалёты, якія парушаць паветраную прастору краіны. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што Анкара не жадае абвастраць адносіны з Масквой, і прапанаваў Пуціну абмеркаваць інцыдэнт пры асабістай сустрэчы ў кулюарах саміту па клімаце, які адкрываецца ў Парыжы 30 лістапада.

Сёньня Расея прыпыніла дзеяньне бязьвізавага рэжыму з Турэччынай, а таксама ўсе кантакты з гэтай краінай у вайсковай сфэры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG