Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску раздавалі «Пагоню» ў гонар слуцкіх паўстанцаў


Актывісты моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» зладзілі вулічную акцыю ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. У цэнтры Менску яны віншавалі мінакоў са сьвятам і раздавалі сьцяжкі з гербам «Пагоня». Гучалі запісы патрыятычных сьпеваў у выкананьні сучасных беларускіх гуртоў.

Бальшыня мінакоў дзякавалі за віншаваньні і ахвотна бралі «Пагоню», станоўча выказваліся пра гісторыю Беларусі і вулічную акцыю. Адмоўных выказваньняў, заўвагаў ці інцыдэнтаў падчас акцыі не было. За паўгадзіны раздалі 500 сьцяжкоў.

Празь некаторы час пасьля пачатку акцыі зьявілася машына супрацоўнікаў міліцыі і мікрааўтобус спэцслужбаў. Міліцыянт перапісаў пашпартныя зьвесткі лідэра ініцыятывы Алега Корбана, а супрацоўнік невядомай сілавой структуры ў цывільнай вопратцы зафільмаваў усіх прысутных. На думку Алега Корбана, імаверна, што бліжэйшым часам яму давядзецца чакаць позвы ў суд.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG