Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прыпыняе бязьвізавы рэжым з Турэччынай ад 1 студзеня 2016 году


Расея вырашыла прыпыніць бязьвізавы рэжым з Турэччынай з пачатку 2016 году. Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў па выніках сустрэчы з сырыйскім калегам Валідам Муалемам.

«Прынятае рашэньне кіраўніцтва РФ наконт таго, каб прыпыніць бязьвізавы рэжым, які дзейнічае паміж Расеяй і Турэччынай. Гэтае рашэньне ўступіць у сілу ад 1 студзеня», — цытуе ТАСС расейскага міністра Лаўрова.

«Хачу сказаць, што, і мы ўжо казалі, што Расея вельмі і вельмі заклапочана нарастаньнем тэрарыстычных пагрозаў у Турэччыне, — адзначыў Лаўроў. — Гэта наўпрост зьвязана з бясьпекай РФ, нашых грамадзян. Праз Турэччыну наладжаны трафік баевікоў у розных напрамках».

«На вялікі жаль, турэцкія ўлады вельмі неахвотна кажуць нам пра тое, як ідзе супрацоўніцтва па гэтым пытаньні, у тым, што тычыцца грамадзян РФ», — заўважыў Лаўроў.

«Гэта не надуманыя пагрозы, гэта пагрозы цалкам і цалкам рэальныя, — цытуе агенцтва ТАСС расейскага міністра. — Мы з усёй адказнасьцю паведамляем аб гэтым расейскім грамадзянам».

XS
SM
MD
LG