Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна перадала Расеі затрыманых у Луганскай вобласьці вайскоўцаў


Расейскія вайскоўцы апынуліся на тэрыторыі Ўкраіны «ненаўмысна, бяз злога намеру і бяз зброі», проста выйшаўшы з вагона цягніка на памежнай станцыі, заяўляюць у МУС Расеі.

Двух вайскоўцаў унутраных войскаў МУС Расеі, затрыманых напярэдадні ў Луганскай вобласьці Ўкраіны за незаконнае перасячэньне мяжы, перадалі расейскім памежнікам. Вайскоўцаў адпусьцілі пасьля таго, як яны атрымалі пастанову ўкраінскага суду аб адміністрацыйным правапарушэньні, паведамляюць у прэс-службе ўнутраных войскаў.

У МУС Расеі заяўляюць, што вайскоўцы выпадкова перасеклі ўкраінскую мяжу: «ненаўмысна, бяз злога намеру і бяз зброі, нават ня ведаючы, што апынуліся за мяжой, проста выйшаўшы з вагона», які ехаў з Масквы на зборы ў навучальны цэнтар у Краснадарскім краі.

Раней у пятніцу сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Алег Слабадзян напісаў у Facebook, што ўкраінскія памежнікі затрымалі двух расейцаў у форме вайскоўцаў унутраных войскаў МУС Расеі, якія заявілі, што накіроўваліся ў Армавір (Краснадарскі край) для здачы іспытаў, але заблукалі.

Украіна неаднаразова затрымлівала грамадзянаў Расеі, якія сьцьвярджалі, што выпадкова апынуліся на тэрыторыі краіны.

Украіна і краіны Захаду абвінавачваюць Расею ў падтрымцы зброяй і войскамі сэпаратыстаў у Данбасе. У Маскве дачыненьне да канфлікту адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG