Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Турэччына прыпыніла палёты сваіх вайсковых самалётаў над Сырыяй


Як паведамляе газэта Hürriyet Daily News, спасылаючыся на неназваныя крыніцы, рашэньне прынятае сумесна з Расеяй, якая таксама прыпыніла палёты каля мяжы Сырыі з Турэччынай.

Бакі імкнуцца пазьбегнуць паўторных трагічных інцыдэнтаў, падобных таму, які адбыўся 24 лістапада, калі турэцкія ВПС зьбілі расейскі бамбавік Су-24, заявіўшы, што ён парушыў паветраную прастору Турэччыны, нягледзячы на зробленыя папярэджаньні. Расея абвергла гэтае абвінавачваньне і чакае ад Анкары выбачэньняў, якія прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган адмовіўся прыносіць.

Эрдаган таксама заявіў, што Турэччына будзе лічыць актам агрэсіі магчымае прымяненьне супраць турэцкіх ваенных самалётаў расейскага зэнітнага комплексу С-400, днямі разьмешчанага ў Сырыі.

Расейскія ўлады назвалі зьнішчэньне Су-24 «ударам у сьпіну» і абвясьцілі аб падрыхтоўцы пакета абмежавальных мер у дачыненьні да Турэччыны.

XS
SM
MD
LG