Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чахольскі судзіцца за леташнія «Дзяды» — яго аштрафавалі завочна


Шэсьце ў Курапаты на Дзяды, 2014 год
Шэсьце ў Курапаты на Дзяды, 2014 год

У Менскім гарадзкім судзе адбудзецца судовае паседжаньне ў справе вулічных акцый да дня памяці продкаў «Дзяды», якая адбыліся ў лістападзе 2014 году.

З дазволу Менгарвыканкаму памятныя імпрэзы праводзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ. Адказны сакратар партыі Алесь Чахольскі з гэтай нагоды паведаміў Свабодзе:

Алесь Чахольскі
Алесь Чахольскі

«У кастрычніку 2015 году я атрымаў ліст з аддзела прымусовага выкананьня судовых рашэньняў суда Фрунзенскага раёну Менску, зь якога даведаўся, што яшчэ год таму — 28 лістапада 2014 году — быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці ў двух судах адначасова: у Першамайскім і Ленінскім. У абодвух быў пакараны штрафамі за правядзеньне Дзядоў у Курапатах і Лошыцы. Штрафы памерам у чатыры з паловай мільёнаў рублёў былі выстаўленыя за тое, што арганізатарамі „Дзядоў“ не былі заключаныя дамовы на аплату „паслугаў“ міліцыянтаў, хуткай дапамогі і гэтак далей.

У гэтай справе процьма парушэньняў з боку ўладных органаў, пачынаючы з таго, што я не зьяўляўся заяўнікам акцыі і яе арганізатарам. І галоўнае — мяне пакаралі завочна, без майго ведама. І нават, пра тое, што яшчэ ў лютым была распачатая выканаўчая справа, я таксама даведаўся толькі цяпер. Таму я маю намер ня толькі абскардзіць пакараньне, але і прыцягнуць да адказнасьці службовых асобаў, якія парушаюць закон».

Алесь Чахольскі таксама мае намер абскардзіць ініцыятыву Берасьцейскай мытні, якая зьвярнулася ў суд Маскоўскага раёна Берасьця, каб прыцягнуць яго да адказнасьці за выраб, утрыманьне і распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры. Экстрэмісцкай літаратурай Берасьцейская мытня прызнае кнігі Зянона Пазьняка «Абарона Курапатаў. Народны мэмарыял» і «Добрая фатаграфія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG