Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сімфэропалі падача электраэнэргіі скарочаная да 4 гадзінаў у суткі


Анэксаваны Расеяй Крым быў абясточаны пасьля падрыву ЛЭП ва Ўкраіне 22 лістапада. Без электрычнасьці застаюцца больш за паўтара мільёны чалавек.

Падача электраэнэргіі ў жылыя дамы Сімфэропаля скарочаная з 12 да 4 гадзінаў у суткі. Пра гэта паведамляе агенцтва FlashCrimea. Электрычнасьць падаецца на працягу двух гадзінаў праз кожныя 10 гадзінаў. Але нават гэты графік выконваць немагчыма, распавёў кіраўнік гарадзкой адміністрацыі Генадзь Бахараў.

Анэксаваны Расеяй Крым перайшоў на аварыйнае энэргаспажываньне пасьля падрыву ва Ўкраіне 22 лістапада апор лініі электраперадачы, па якіх на паўвостраў паступала вялікая частка электрычнасьці. У Крыме былі ўведзеныя рэжым надзвычайнай сытуацыі і строгія графікі веерных адключэньняў электрычнасьці, якія пастаянна ўзмацняюцца. Прыпыненая праца шэрагу буйных прадпрыемстваў, ня ходзяць тралейбусы, зачыненыя школы і дзіцячыя сады. Без электрычнасьці застаюцца больш за паўтара мільёны чалавек.

Напярэдадні брыгада «Укрэнэрга» завяршыла асноўныя аднаўленчыя працы на адной з чатырох падарваных ЛЭП у Херсонскай вобласьці. Аднак яе запуску і рамонту іншых апораў перашкаджаюць прыхільнікі блякады Крыму. Каардынатар грамадзянскай акцыі Ленур Ісьлямаў заявіў тэлеканалу «112 Украіна», што рамонтнікаў дапусьцяць да працы толькі пры ўмове, што ўлады Расеі пачнуць перамовы аб вызваленьні ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі і намесьніка кіраўніка Мэджлісу крымскататарскага народа Ахтэма Чыйгоза.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG