Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Анкара будзе лічыць агрэсіяй зьбіваньне Расеяй турэцкіх самалётаў над Сырыяй


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган

Калі Расея саб’е комплексам С400 турэцкі самалёт, што парушыў паветраную прастору Сырыі, Турэччына расцэніць гэта як акт агрэсіі, кажа Эрдаган.

Як распавёў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у інтэрвію CNN, расейскія атакі на турэцкія самалёты ў паветранай прасторы Сырыі будуць расцэненыя як акт агрэсіі, у выпадку якіх Турэччына будзе ўжываць «неадкладныя меры». У чым менавіта могуць палягаць такія меры, Эрдаган не распавёў.

Акрамя таго, Эрдаган нагадаў, што Турэччына ня хоча эскаляцыі напружаньня ў рэгіёне, а адказнасьць за эскаляцыю нясуць тыя, хто падтрымлівае войскі Асада. Прэм’ер Турэччыны Ахмэт Давутаглу тым часам сьцьвярджае ў брытанскай The Times, што Анкара імкнецца панізіць напружанасьць у адносінах з Масквой пасьля інцыдэнту са зьбітым Су-24. Гэты інцыдэнт Пуцін назваў «ударам у сьпіну» і па выніках якога паабяцаў падрыхтаваць супраць Турэччыны санкцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG