Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд і Пуцін пазьбягалі глядзець у твар адзін аднаму


У Крамлі — сустрэча прэзыдэнтаў Францыі і Расеі Франсуа Алянда і Ўладзімера Пуціна.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што мэтай яго візыту ў Маскву зьяўляецца каардынацыя дзеяньняў у барацьбе з тэрарызмам. Як паведамляе «Інтэрфакс», Алянд заявіў пра «надыход моманту, каб узяць на сябе адказнасьць за тое, што адбываецца».

Як паведамляе Reuters, Алянд выказаўся за стварэньне сусьветнымі дзяржавамі «вялікай кааліцыі» — для барацьбы супраць экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».

Пасьля тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек, Франсуа Алянд пачаў актыўную дыпляматычную кампанію за стварэньне адзінага фронту супраць тэрарыстычных арганізацый. Да візыту ў Маскву, ён сустракаўся ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамай і абмеркаваў магчымасьці для аб’яднаньня намаганьняў міжнародных сілаў, якія супрацьстаяць тэрарызму.

31 кастрычніка ісламістамі быў узарваны расейскі самалёт, які накіроўваўся з Шарм-эш-Шэйха ў Пецярбург. Загінулі ўсе 224 чалавекі, якія знаходзіліся на яго борце. Адказнасьць за тэракт узялі на сябе экстрэмісты «Ісламскай дзяржавы».

На сустрэчы з Аляндам прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў пра гатоўнасьць Масквы аб’яднаць сілы з Парыжам для барацьбы з «агульным ворагам». Аднак, абодва лідэры пазьбягалі глядзець у твар адзін аднаму падчас кароткай папярэдняй сустрэчы, якая трансьлявалася па тэлебачаньні. Гэта, па ўсёй верагоднасьці, лічыць Reuters, сьведчыць аб прахалодзе ў адносінах паміж Расеяй і Захадам з-за далейшага крызысу на ўсходзе Ўкраіны і рознагалосьсях па сытуацыі на Блізкім Усходзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG