Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адну лінію электраперадач на Херсоншчыне аднавілі, электрычнасьць у Крым па-ранейшаму не ідзе


Рамонтная брыгада «Укрэнерга» завяршыла асноўныя аднаўленчыя работы на адной з чатырох лініяў электраперадачаў у Херсонскай вобласьці, якія былі падарваныя напрыканцы мінулага тыдня.

Лінія электраперадач, па якой у анэксаваны Расеяй Крым павінна паступаць электраэнэргія з Украіны, часткова адноўленая, але не запушчаная.

Прыхільнікі блякады Крыму заяўляюць, што не дапусьцяць аднаўленьня падачы электраэнэргіі на паўвостраў. Адзін з лідэраў крымскіх татараў Мустафа Джамілеў раней сказаў, што перамовы аб аднаўленьні паставак электраэнэргіі магчымыя толькі пасьля вызваленьня Масквой ўкраінскіх палітвязьняў.

Зараз у Крыме дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Самалёты МНС дастаўляюць мабільныя генэратары і паліва. Жыцьцёва важныя аб’екты працуюць ад рэзэрвовых крыніцаў сілкаваньня. Без электрычнасьці застаюцца больш за паўтары мільёна чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG