Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ тры імпрэзы да юбілею Караткевіча: Гародня, Гомель, Менск


З дапамогай чытачоў Свабода дапоўніла свой сьпіс імпрэзаў з нагоды 85-гадовага юбілею славутага пісьменьніка.

Гародня

27 лістапада ў Горадні, у галерэі «Крыга», пройдзе вечарына «85 год нашаму генію. Узгадайма разам». Адмысловы госьць — Дзяніс Марціновіч, аўтар кнігі «Жанчыны ў жыцьці Ўладзімера Караткевіча».

Гомель

26 лістапада адзначаецца 85 год з дня нараджэньня беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Гомельская арганізацыя ТБМ запрашае паслухаць музыку Зьмітра Вайцюшкевіча 26 лістапада ў грамадзка-палітычным цэнтры (Палеская, 52) з прэзэнтацыяй новага альбома «Наша песьня» на словы Ўладзімера Караткевіча.

Менск

27 лістапада на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбудзецца прагляд дакумэнтальнага фільма рэжысэра Віктара Корзуна «Ўладзімір Караткевіч. Душа застанецца».

Стужка распавядае пра пакаленьне, якое выгадавалася пад уплывам твораў Караткевіча. Фільм называецца паводле першага радка аднаго з Караткевічавых вершаў. Сярод іншых у стужцы: Антось Рудак, Андрэй Хадановіч, Андрэй Мельнікаў, Рыгор Барадулін, Алесь Марачкін, Валянцін Акудовіч, Алесь Камоцкі, Васіль Сёмуха, Гэнік Лойка, Адам Мальдзіс, Сьвятлана Курс, Вітаўт Мартыненка, Кася Камоцкая.

Пачатак прагляду — у 18:00. Уваход вольны. Адрас сядзібы Партыі БНФ: г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3.

XS
SM
MD
LG