Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск ня хоча адступаць у гандлёвай вайне з Кіевам


Дзьмітры Мірончык
Дзьмітры Мірончык

Зьявілася рэакцыя МЗС Беларусі на ўвядзеньне Ўкраінай дадатковага мыта на беларускія тавары.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык пракамэнтаваў паведамленьні з Украіны аб рашэньні абкласьці падаткам беларускі імпарт.

«Украінскі бок ужо ня першы раз наступае на адны і тыя ж граблі. Нармальны працэс перамоваў паміж дзьвюма краінамі скандалізуецца, пераводзіцца ў сфэру непрафэсійных абмеркаваньняў».

Мірончык патлумачыў, што ўвядзеньне санітарна-гігіенічнага кантролю адносна вырабаў украінскай кандытарскай і піваварнай галін не зьяўляецца дыскрымінацыйным адносна нашай краіны-суседкі.

Справа ў тым, сказаў Мірончык, што норма распаўсюджваецца абсалютна на ўсе краіны, якія не ўваходзяць у Эўразійскі эканамічны саюз, і для Ўкраіны тут ня робіцца выключэньняў. Па-другое, сказаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі, гэтая мера зь беларускага боку выклікана клопатам аб здароўі беларускіх грамадзян, бо ўжо ня раз адзначаліся выпадкі, калі вытворцы зь некаторых краін даюць на санітарна-гігіенічны кантроль вырабы адной якасьці, а на паліцы крамаў паступаюць тавары зусім іншай якасьці.

Мірончык заявіў, што беларускі бок давядзе свае меркаваньні да ўкраінскіх калегаў, а спробы націснуць на Беларусь назваў непрадуктыўнымі. Паводле Мірончыка, лепш працаваць у кантакце. «Трэба працаваць канструктыўна, карысна, нарэшце, проста па-суседзку над павышэньнем таваразвароту паміж Беларусьсю і Ўкраінай».

Украінскія ўлады заявілі, што з 20-га студзеня 2016 году ўводзяць спэцыяльнае мыта на імпарт шэрагу тавараў зь Беларусі. Сьпіс гэтых тавараў надрукаваны ва ўкраінскім «Урадавым кур’еры». Украіна называе гэтае рашэньне «адэкватнымі захадамі» ў адказ на дыскрымінацыйныя і недружалюбныя дзеяньні з боку Беларусі адносна прадпрыемстваў кандытарскай і піваварнай галін Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG