Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна закрыла неба для Расеі. Навошта?


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Экспэрты мяркуюць, што ад забароны расейскага паветранага транзыту над Украінай прайграе «Украерорух», але гэта будзе адэкватным адказам на расейскую агрэсію.

Украіна забараніла любы авіяцыйны транзыт для расейскіх кампаніяў, пра што заявіў 25 лістапада прэм’ер-міністар Арсеній Яцанюк. Рашэньне набыло сілу ў 00:00 26 лістапада.

Забарона ўводзіцца «з прычыны істотнага абвастрэньня вайсковай і зьнешнепалітычнай сытуацыі», адной з прычынаў таксама называюцца магчымыя правакацыі ў паветры. Раней Украіна ўжо забараніла палёты расейскай вайсковай авіяцыі і вайсковы паветраны транзыт.

«Ажыцьцяўляючы палёты ў Крым, расейскія авіякампаніі парушаюць палажэньні пагадненьня паміж урадам Украіны і ўрадам Расеі аб паветраных зносінах і супрацоўніцтве ў галіне паветранага транспарту ад 1994 году, Канвэнцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі 1944 году і пагадненьні аб транзыце па міжнародных паветраных лініях ад 1944 году (ІКАО), у частцы выкананьня нацыянальных законаў і правілаў», — тлумачыць украінскае МЗС у ноце, адасланай у «Росавиацию».

Расея назвала забарону «дэструктыўнай», але сам рух над Украінай — «малаактуальным». Тым часам сама Расея забараніла транзыт украінскай авіяцыі на сваёй тэрыторыі яшчэ ў жніўні мінулага году. Як распавёў Яцанюк, Украіна спадзявалася на зьняцьце забароны, але гэтага не адбылося.

«Пасьля катастрофы пад Данецкам абсалютная большасьць расейскіх авіякампаній адмовіліся ў мэтах бясьпекі ад выкананьня транзытных палётаў праз паветраную прастору Ўкраіны», — дадае «Росавиация».

«Украіна адказвае на расейскую агрэсію тым, чым мае магчымасьць»

Забарона Ўкраіны на транзытны рух расейскіх самалётаў над яе тэрыторыяй — гэта палітычнае рашэньне, якое ёсьць заканамернай рэакцыяй на расейскую агрэсію,— такое меркаваньне выказаў украінскай службе Радыё Свабода былы міністар транспарту і сувязі Іосіф Вінскі:

Іосіф Вінскі
Іосіф Вінскі

«Забарона паветранага транзыту ёсьць сьведчаньнем далейшай эскаляцыі канфлікту. Уласна, гэта ёсьць вынікам агрэсіўных дзеяньняў Расеі. Вайна, якая фактычна працягваецца паміж дзьвюма дзяржавамі, на пэўным этапе азначае разрыў адносінаў. У дадзеным выпадку мы назіраем разрыў адносінаў у сфэры авіязносінаў. Украіна адказвае на расейскую агрэсію тым, чым мае магчымасьць», — адзначае экс-міністар.

Экс-намесьнік міністра інфраструктуры Ўкраіны Аляксандр Кава абяцае «Украероруху» страту 150 мільёнаў даляраў прыбытку на год праз адсутнасьць расейскага авіятранзыту:

Аляксандр Кава
Аляксандр Кава

«Але расейскія баявыя дзеяньні ўжо нанесьлі вялікія страты. Ва ўмовах вайны эканамічныя аргумэнты адыходзяць на другі плян. Да таго ж, „Украерорух“ страціў значна больш пасьля анэксіі Крыму, калі сымфэропальская станцыя гэтага прадпрыемства, якая абслугоўвала рэйсы над паўднёвай часткай Украіны, была страчаная».

Аднак паліттэхноляг Тарас Беразавец лічыць авіяцыйную забарону ўкраінскага ўраду ў спалучэньні з адмовай ад расейскага газу удалым крокам, які менавіта цяпер будзе найбольш балючым для расейскага боку:

Тарас Беразавец
Тарас Беразавец

«Яцанюк доўга чакаў, але ў выніку падсунуў Пуціну „гібрыдную сьвіньню“ ў самы нязручны момант (для Крамля. — РС). Пасьля зьбітага расейскага Су-24 перагляд расейскіх каналаў быў бальзамам на душу», — піша Беразавец на Facebook.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG