Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэзыдэнт Калмыкіі ўвайшоў у санкцыйны сьпіс ЗША па Сырыі


Санкцыі ў дачыненьні да Кірсана Ілюмжынава і банка «Рускі Фінансавы Альянс» ўведзеныя за аказаньне падтрымкі сырыйскаму ўраду.

ЗША ўвялі санкцыі супраць чатырох фізычных і шасьці юрыдычных асобаў за падтрымку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, у тым ліку за дапамогу сырыйскаму ўраду ў куплі нафты ў баявікоў экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» . Пра гэта ў сераду паведаміла міністэрства фінансаў ЗША. Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне іх актываў, акрамя гэтага грамадзянам ЗША забаронена заключаць любыя ўгоды з гэтымі асобамі і арганізацыямі.

У санкцыйны сьпіс увайшлі банк «Рускі Фінансавы Альянс», а таксама маючыя дачыненьне да гэтага банка грамадзяне Расеі Мудалал Хуры і прэзыдэнт ФІДЭ, экс-кіраўнік Калмыкіі Кірсан Ілюмжынаў, гаворыцца ў заяве мінфіна ЗША. У сьпіс таксама ўключаны некалькі кампаній, зьвязаных з Мудалалам Хуры, у тым ліку Hudsotrade Limited, якая базуецца ў Маскве.


У ліку асобаў, супраць якіх уведзеныя абмежавальныя меры, сырыйскі прадпрымальнік Джордж Хасвані, які, па дадзеных амэрыканскага фінансавага ведамства, служыў пасярэднікам у куплі нафты сырыйскім рэжымам у ісламістаў.


Кірсан Ілюмжынаў заявіў «Інтэрфаксу», што ў яго не было і няма ніякіх камэрцыйных інтарэсаў ні ў Сырыі, ні ў Іране. У красавіку 2012 года СМІ паведамілі пра асабістую сустрэчу Ілюмжынова і Башара Асада.

XS
SM
MD
LG