Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лістапада: Уладзімеру Караткевічу — 85


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

Сёньня спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэньня пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча.

У фундамэнтальнай бібліятэцы БДУ з гэтай нагоды пройдзе літаратурна-творчы вечар «Прачытай Уладзімера Караткевіча!». Госьці мерапрыемства сустрэнуцца з Анатолем Вераб’ём, адным з укладальнікаў 25-томніку твораў Караткевіча. Пачатак у 16.00.

У 18.30 вечар, прымеркаваны да 85-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзіміра Караткевіча адбудзецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў».

У менскай галерэі «Акадэмія» (вул. Сурганава, 14) адбудзецца адкрыцьцё выставы «Маладая польская ілюстрацыя». Пачатак у 17.00.

У бізнэс-хабе Imaguru (вул. Фабрычная, 4) адбудзецца першы майстар-клас Студыі velcom Smartfilm ў рамках V фэстывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm. У якасьці сьпікераў на майстар-клясе выступяць культуроляг, кінааналітык і журналіст Максім Жбанкоў, паэт, перакладчык і старшыня ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч, а таксама рэжысэр і рэкляміст Зьміцер Вайноўскі. Пачатак у 19.00.

У Барысаве на стадыёне «Барысаў-Арэна» адбудзецца матч групавога этапу Лігі Эўропы УЭФА паміж камандамі «Дынама-Менск» і «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія). Пачатак у 19.00.

Сёньня ў сьвеце

...адзначаецца Сусьветны дзень інфармацыі.

У гісторыі

1394 — Сэул робіцца сталіцай Карэі.

1812 — Расейска-француская вайна: пачатак бітвы на Бярэзіне.

1943 — Другая сусьветная вайна: ад нямецкай акупацыі вызвалены Гомель.

1994 — створанае аб’яднаньне беларусаў Масквы «Бацькаўшчына».

1996 — апошні расейскі ядзерны боезарад, які заставаўся за межамі Расеі, быў выведзены з тэрыторыі Беларусі.


У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Міхаіл Кулеша, мастак, літограф.

1805 — Яўстах Янушкевіч, беларускі кнігавыдавец, публіцыст, арганізатар паўстаньня 1830-1831 гадоў.

1837 — Міхаіл Эльвіра Андрыёлі, мастак, ілюстратар, удзельнік паўстаньня 1863 году.

1894 — Норбэрт Вінэр, матэматык, адзін са стваральнікаў кібэрнэтыкі.

1901 — Антон Янкоўскі, беларускі народны сьпявак, зьбіральнік фальклёру.

1909 — Эжэн Ёнэско, францускі драматург.

1925 — Юры Семяняка, народны артыст Беларусі, кампазытар.

1930 — Уладзімер Караткевіч, беларускі пісьменьнік і паэт.

1961 — Віктар Асьлюк, беларускі кінадакумэнталіст.


Цытата

Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаваньне і плюе на «спрадвечны» закон.

Уладзімер Караткевіч

XS
SM
MD
LG