Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Брусэлі адчыніліся школы і часткова аднавіўся рух мэтро


У Брусэлі сёньня адчыніліся школы і часткова аднавіўся рух мэтро — пасьля чатырох дзён рэжыму найстражэйшай бясьпекі.

У мінулыя дні бэльгійская паліцыя і спэцслужбы праводзілі шырокую апэрацыю па вышуку асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрактаў у Парыжы 13 лістапада, ахвярамі якіх сталі 130 чалавек. Нягледзячы на аднаўленьне працы школ і мэтро, у Брусэлі працягвае дзейнічаць найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі. Дадатковыя сілы паліцыі ахоўваюць школы, на станцыях мэтро — вайсковыя патрулі.

З 21 лістапада, калі пачалася спэцапэрацыя па вышуку падазраваных у экстрэмісцкай дзейнасьці, затрымана каля двух дзясяткаў чалавек. Большасьць вызваленыя, у дачыненьні да пяцярых працягваецца расьсьледаваньне.


Улады гораду Бруге распарадзіліся аб правядзеньні футбольнага матчу 26 лістапада пры пустых трыбунах, спаслаўшыся на неабходнасьць прысутнасьці паліцэйскіх сіл «у іншым месцы». Па ўсёй краіне адменены забаўляльныя і спартовыя мерапрыемствы.

XS
SM
MD
LG