Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі заклікала да вытрымкі


Пратэстоўцы паляць турэцкі сьцяг каля пасольства Турцыі ў Маскве
Пратэстоўцы паляць турэцкі сьцяг каля пасольства Турцыі ў Маскве

Міністэрства замежных спраў Беларусі 25 лістапада выказалася адносна зьбітага Турэччынай расейскага бамбавіка «Су-24».

«Падобныя трагічныя і вельмі небясьпечныя інцыдэнты выклікаюць глыбокі жаль і крайнюю занепакоенасьць. Асабліва калі яны адбываюцца ў рэгіёне, дзе і без таго на працягу некалькіх гадоў ідзе крывавае збройнае супрацьстаяньне, і калі ўдзельнікамі такіх інцыдэнтаў становяцца братэрская для нас Расея і дружалюбная Турцыя», — заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

«Гэты драматычны абарот падзей не ў інтарэсах ніводнай з уцягнутых краін і пагражае палітычнымі наступствамі для агульнай справы сусьветнай супольнасьці — барацьбы зь міжнародным тэрарызмам», — дадае Мірончык.

«У любых такога роду сытуацыях патрабуюцца вытрымка, сумесная праца па дээскаляцыі напружанасьці і высьвятленьні ўсіх дэталяў інцыдэнту з тым, каб пазьбегнуць іх паўтарэньня ў будучыні».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG