Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі невядомыя ўзялі закладнікаў, верагодна пасьля рабаваньня


Паліцыя на месцы падзеяў у Рубэ
Паліцыя на месцы падзеяў у Рубэ

На поўначы Францыі ў аўторак вечарам захапілі закладнікаў. Гэта адбылося ў горадзе Рубэ на мяжы з Бэльгіяй.

Паводле мясцовых уладаў, закладнікаў ўтрымліваюць адзін ці некалькі ўзброеных мужчын. Некаторыя мэдыі паведамілі пра параненых.

Пакуль незразумела, ці ёсьць нейкая сувязь паміж тым, што адбываецца і тэрактамі ў Парыжы 13 лістапада. У мэрыі Рубэ адзначаюць, што закладнікі былі захопленыя пасьля рабаваньня.

На месца накіравалі спэцпадразьдзяленьне паліцыі, паведамляе AFP.

У сацсетках зьявіліся здымкі кварталу, дзе захопленыя закладнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG