Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джамілеў: электразабесьпячэньне Крыму часткова адновіцца


Мустафа Джамілеў

Мустафа Джамілеў

Электразабесьпячэньне анэксаванага Расеяй Крыму ў хуткім часе можа быць часткова адноўлена.

Як заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве ў аўторак лідэр крымскіх татараў Мустафа Джамілеў, праз 3-4 дні будзе наладжана адна лінія электраперадачы з мацерыковай часткі Ўкраіны — ідзе рамонт адной з разбураных выбухамі апораў ЛЭП ў Херсонскай вобласьці.

Таксама ў аўторак віцэ-прэм’ер Расеі Аркадзь Дварковіч выказаў гатовасьць падтрымаць ідэю спыніць пастаўляць ва Ўкраіну вугаль — у адказ на адключэньне электраэнэргіі ў Крыме.

Раней у той самы дзень кіраўнік Крыму Сяргей Аксёнаў звольніў міністра паліва і энэргетыкі Сяргея Ягорава, назваўшы яго работу ва ўмовах надзвычайнай сытуацыі нездавальняючай.

Рэжым надзвычайнай сытуацыі быў уведзены ў Крыме ў панядзелак — пасьля таго, як 22 лістапада спыніліся пастаўкі электраэнэргіі на паўвостраў з Украіны. У штабе грамадзянскай акцыі па блякадзе Крыму, арганізаванай лідэрамі крымскіх татараў, паведамілі, што лінія электраперадач упала і не падлягае аднаўленьню.

XS
SM
MD
LG