Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў незадаволены беларускім хакеем


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Калі гэта будзе працягвацца, то ў самыя кароткія тэрміны будуць прыняты самыя радыкальныя меры».

Пра гэта Аляксандар Лукашэнка заявіў сёньня, калі яму дакладвалі пра пытаньні разьвіцьця хакея ў краіне, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы скрытыкаваў сытуацыю, якая склалася ў гэтым відзе спорту:

«Тое, што адбываецца ў хакеі, мяне ня проста насьцярожвае. Так проста быць не павінна. Калі гэта будзе працягвацца, то ў самыя кароткія тэрміны будуць прыняты самыя радыкальныя меры. Але глядзець на тое, як гуляе там зборная (пакуль ні тое ні сёе)... Паглядзім».

«Што тычыцца „Дынама“, то мы ідзем ад лепшага да горшага як мінімум. Такая гульня, што сёньня можам выйграць з розьніцай у 5 шайбаў, а заўтра з такой жа розьніцай прайграць па сіле такой жа камандзе, як учора, — нікуды ня варта. Няма ніякай стабільнасьці», — выказаў незадаволенасьць кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён нагадаў: укладзены немалыя грошы, каб хакей разьвіваўся.

«У дзяржавы няма лішніх грошай, — падкрэсьліў Лукашэнка. — Пара пераходзіць на акупнасьць, самаакупнасьць. Ёсьць клюбы, хай зарабляюць грошы. Што зарабілі, хай марнуюць паводле тых законаў, якія існуюць у краіне. А падтрымка будзе скарачацца, як гэта было прынята ў адпаведнасьці з маімі рашэньнямі».

«Я абсалютна не задаволены працай ні міністра спорту і турызму, ні памочніка, дый кіраўніка фэдэрацыі», — падкрэсьліў ён.

Лукашэнка ўжо ня ў першы раз крытыкуе беларускі хакей — з такімі заявамі, у прыватнасьці, ён выступаў у 2010, 2011, 2012, 2013 і 2014 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG