Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пазналі?


На ўскрайку сквэру Жылібэра, з тыльнага боку, стаіць помнік. Помнік — ня помнік, так сабе — паркавая скульптура. Бяз цокалю, бяз надпісу.

Паненкі любяць фатаграфавацца зь ім у абдымку. Пытаю часам:

«Каму гэта помнік?»

Адказ адзін:

«Ня ведаем».

«Чаму абдымаеце незнаёмага мужчыну?»

«?..»

Чакалася, што паўстане сапраўдны помнік ля цэнтральнага ўваходу ў сквэр з боку вуліцы Ажэшкі. З цокалем, надпісам: хто і чаго тут стаіць. Каб ведалі гарадзенцы, каб памяталі. Бо Жан Эмануэль Жылібэр, стваральнік і кіраўнік Горадзенскай мэдычнай акадэміі, заснавальнік акушэрскае і вэтэрынарнае школы, клінічнага шпіталю і гэтага сквэру, таго варты.

Ці пазналі яго апошнія дрэвы ў сквэры, якія ён пасадзіў?

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG