Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле закона аб дэкамунізацыі, новыя назовы павінны атрымаць 32 гарады, 174 пасёлкі і 735 вёсак, то бок каля 3% усіх населеных пунктаў, у тым ліку і на часова акупаваных тэрыторыях.

Пра гэта паведаміў старшыня Ўкраінскага інстытута нацыянальнай памяці Ўладзімер Вятровіч на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Спадар Вятровіч адзначыў, што з 32 гарадоў, якія носяць савецкія назвы, у 14-ці на дадзены момант няма магчымасьці правесьці грамадзкія слуханьні па перайменаваньні, бо яны знаходзяцца на некантраляваных Украінай тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласьцей, а таксама ў Крыме.

У некаторых гарадах, як паведамляе агенцтва «Ўкраінскія навіны», ужо адбыліся грамадзкія слуханьні, і былі ўнесеныя прапановы па перайменаваньні. Так, Арцёмаўск і Дзяржынск у Данецкай вобласьці прапануецца перайменаваць у Бахмут і Тарэцк, Ільлічоўск у Адэскай вобласьці — у Чарнаморск. Што да Кіраваграду, прадстаўлена ажно 7 прапаноў. Днепрапятроўск і Днепрадзяржынск таксама трапляюць пад закон аб забароне камуністычнай прапаганды.

Тэрмін прыняцьця прапаноў ад гарадзкіх уладаў працягнуты да 21 сьнежня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG