Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін забараніў правяраць Каран на экстрэмізм і падараваў яго Хамэнэі


Уладзімер Пуцін і аятала Алі Хамэнэі на сустрэчы ў Тэгеране.

Уладзімер Пуцін і аятала Алі Хамэнэі на сустрэчы ў Тэгеране.

Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правёў перамовы ў Тэгеране з Вярхоўным лідэрам Ірану аяталом Алі Хамэнэі.

Сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін правёў перамовы ў Тэгеране з Вярхоўным лідэрам Ірану аяталом Алі Хамэнэі. Апісваючы сустрэчу, якая адбылася 23 лістапада, як «канструктыўную», прэсавы сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Масква і Тэгеран выступаюць супраць «зьнешніх спробаў дыктаваць сцэнары палітычнага ўрэгуляваньня ў Сырыі».

Расея і Іран зьяўляюцца ключавымі прыхільнікамі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ў ходзе грамадзянскай вайны, якая працягваецца з 2012 году, і адпрэчваюць заклікі ЗША і заходніх саюзьнікаў да адстаўкі сірыйскага лідэра. Паводле заходніх экспэртаў, Расея падчас авіяўдараў ў Сырыі бамбуе ня столькі баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», колькі групы памяркоўнай сырыйскай апазыцыі. Тэгеран накіроўвае ваенных дарадцаў для ўмацаваньня сырыйскага прэзыдэнта.

Паведамляецца, што падчас асабістай сустрэчы з аяталом Алі Хамэнэі Пуцін паднёс яму ў дар старадаўні рукапісны экзэмпляр Карана. Пуцін робіць першы візыт у Тэгеран пасьля 2007 году для ўдзелу ў саміце Форуму краінаў-экспартэраў газу.

Сёньня ж Уладзімер Пуцін сваім указам зьняў забарону на пастаўкі абсталяваньня і тэхналёгій, зьвязаных з мадыфікацыяй іранскага ядзернага аб’екту Форда і рэактара ў Араку. Гэты крок зроблены ў межах міжнароднага шматбаковага пагадненьня, якое прадугледжвае скасаваньне і абмежаваньне санкцый адносна Ірану ў абмен на адмовы Тэгерану ад крокаў, якія маглі прывесьці да стварэньня ядзернай зброі.

Таксама сёньня прэзыдэнт Пуцін падпісаў папраўкі ў закон «Аб супрацьдзеяньні экстрэмісцкай дзейнасьці». У адпаведнасьці з папраўкамі, сьвятыя кнігі чатырох рэлігіяў — хрысьціянства, ісламу, будызму і юдаізму (Біблія, Каран, Танджур і Танах) — не могуць правярацца на экстрэмізм і быць прызнаныя экстрэмісцкімі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG