Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўтара года за крадзеж сабакі-правадыра ў Расеі


Вікторыя Паўленка ў залі суду.
Вікторыя Паўленка ў залі суду.

Актывістку руху ў абарону жывёлаў Вікторыю Паўленку прысудзілі ў Маскве да рэальнага тэрміна пазбаўленьня волі, яе прыхільнікі абвяшчаюць галадоўку. Пра гэта паведамляе расейская служба Радыё Свабода.

Прыхільнікі Вікторыі Паўленкі, асуджанай у панядзелак да паўтара году пазбаўленьня волі, абвяшчаюць бестэрміновую сухую галадоўку. Гагарынскай суд Масквы прызнаў Вікторыю Паўленку вінаватай у крадзяжы сабакі-павадыра ў сьляпой сьпявачкі Юліі Дзьяковай. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Паўленкі штраф у памеры 15 тысяч рублёў (230 даляраў). Паўленка, у якой дыягнаставаная дабраякасная пухліна мозгу, была ўзятая пад варту ў зале суда.

«Павучальны фінал. Ня крыўдзіце слабых!» — напісаў у сваім блогу Ўладзімір Маркін, афіцыйны прадстаўнік сьледчага камітэту РФ, які ініцыяваў справу.

Такія хусткі насілі прыхільнікі Вікторыі Паўленкі.
Такія хусткі насілі прыхільнікі Вікторыі Паўленкі.

Юлія Дзьякава прасіла прызнаць Паўленку вінаватай, але лічыла, што да яе можна ўжыць ўмоўнае пакараньне. Да таго ж яна адмовілася ад матэрыяльных прэтэнзіяў да Вікторыі Паўленкі.

Інцыдэнт адбыўся 29 ліпеня каля мэтро «Прафсаюзная» на паўднёвым захадзе Масквы. Як паведамлялася, «невядомыя скралі ў дзяўчыны-інваліда сабаку, безь якога яна ня можа перасоўвацца па горадзе». Была неадкладна распачата крымінальная справа, а ў сьледчым камітэце Расеі паабяцалі пакараць вінаватых. Шостага жніўня супрацоўнікамі СК сабака быў вернуты яе гаспадыні.

У прыхільнікаў Вікторыі Паўленкі іншая вэрсія. Яны сьцьвярджаюць, што тая знайшла сабаку на вуліцы, дзе той бегаў зусім адзін, без гаспадара. Вікторыя адвезла Дыяну ў профільную каманду дапамогі сабакам гэтай пароды, а потым яе абвінавацілі ў выкраданьні.

Магчыма, сваю ролю ў гэтай справе адыграла тое, што гаспадыня лабрадора Дыяны Юлія Дзьякава — свайго роду знакамітасьць. У 2014 годзе яна прадстаўляла Расею ў фінале міжнароднага фэстывалю «Мы рэха адно аднаго...», прысьвечанага творчасьці польскай сьпявачкі Ганны Герман, які праходзіў у Варшаве. У красавіку 2015 яна стала гераіняй праграмы на расейскім тэлебачаньні «Сёньня вечарам з Андрэем Малахавым».

Прыхільнікі Вікторыі Паўленкі разгарнулі кампанію ў яе падтрымку: на пасяджэньні суду яны апраналі на шыі хусткі фіялетавага колеру з намаляваным на іх адбіткам лапкі, а пасьля забароны судзьдзі на нашэньне такой «атрыбутыкі» пачалі прыходзіць у вопратцы фіялетавых адценьняў. Каардынатар групы падтрымкі Паўленкі Юры Карэцкіх кажа, што кампанія будзе працягнутая. Актывісты абвяшчаюць сухую бестэрміновую галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду, які здаецца ім занадта жорсткім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG