Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран прапануе, каб Брытанія ваявала ў Сырыі


Дэйвід Кэмэран аглядае баявую авіяцыю на паветранай базе ў заходнім Лёндане 23 лістапада 2015 г.

Дэйвід Кэмэран аглядае баявую авіяцыю на паветранай базе ў заходнім Лёндане 23 лістапада 2015 г.

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран заявіў, што вынесе на абмеркаваньне парлямэнту пытаньне аб удзеле Вялікабрытаніі ў ваенна-паветранай апэрацыі супраць ісламістаў у Сырыі.

Кэмэран таксама прапанаваў Францыі выкарыстоўваць брытанскую вайсковую базу на Кіпры для нанясеньня удараў па баевіках «Ісламскай дзяржавы».

Кэмэран зрабіў гэтыя заявы пасьля сёньняшняй сустрэчы ў Парыжы з прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, на якой яны абмеркавалі супрацоўніцтва ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Сёньня таксама апэрацыю супраць баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі і Іраку пачаў францускі авіяносец «Шарль дэ Голь», які знаходзіцца ва ўсходняй частцы Міжземнага мора.

XS
SM
MD
LG