Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі сьцяг над маскоўскім гмахам


Папярэдняя акцыя са сьцягам Украіны на высотцы - 20 жніўня 2014 году.
Папярэдняя акцыя са сьцягам Украіны на высотцы - 20 жніўня 2014 году.

У Маскве затрыманыя трое актывістаў, якія вывесілі сьцяг Украіны на будаўнічых рыштаваньнях вакол хмарачоса на Кацельніцкай набярэжнай.

Акцыя руху «Адзінства роўных» была прымеркаваная да другой гадавіны пачатку Эўрамайдану ў Кіеве. Акрамя сьцягу Ўкраіны, актывісты вывесілі таксама сьцяг Расеі з выявай эмблемы Эўразьвязу.

Сьцяг Украіны на гмаху на Кацельніцкай набярэжнай ужо вывешвалі ў мінулым годзе — 20 жніўня. Тады сьцяг быў прымацаваны на шпілі, а палова зоркі на гмаху была пафарбаваная ў блакітны колер для падабенства з украінскім сьцягам. Адказнасьць за акцыю ўзяў на сябе кіеўскі руфэр Павал Ушавец, вядомы пад мянушкай Рыгор Мустанг. У Расеі ён завочна арыштаваны і абвешчаны ў міжнародны вышук.

Па так званай «справе руфэра» было затрымана пяць чалавек, чацьвёра зь якіх у верасьні 2015 году былі апраўданыя. Пяты — Уладзімер Падрэз — быў прызнаны вінаватым у спрыяньні вандалізму за тое, што правёў кіеўскага руфэра на дах. Ён быў асуджаны на 2 гады і 3 месяцы калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG