Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі: Рызыка для апазыцыянэраў у Расеі будзе павялічваецца


На мінулым тыдні у Лёндане былі ўручаныя праваабарончыя прэміі імя Сяргея Магніцкага. Адну з такіх прэмій атрымаў пасьмяротна расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў. Прэмію ўручылі ягонай дачцэ, Жане Нямцовай. Пры нагодзе гэтай цырымоніі Міхаіл Хадаркоўскі і Жана Нямцова далі інтэрвію тэлепраграме Радыё Свабода «Настоящее время».

РС: Міхаіл Барысавіч, на ваш погляд, цяпер надышоў такі час, калі расейскай апазыцыі больш мэтазгодна і бясьпечна працаваць з-за мяжы?

Міхаіл Хадаркоўскі: Рызыка несумненна ёсьць, і яна будзе павялічвацца. Але заўсёды будуць людзі, гатовыя браць на сябе гэтую рызыку. А што вы, Жана, думаеце на гэтую тэму?

Жана Нямцова: Я, Міхаіл Барысавіч, напэўна не такая сьмелая, як вы — я выехала з Расеі. Гэта выбар кожнага чалавека, гэта пытаньне таго, якую рызыку ён гатовы на сябе прыняць. Што тычыцца майго таты, то ён быў бясспрэчна крайне сьмелым чалавекам. Але я ня згодная з тымі, хто сьцьвярджае, што ён быў гатовы аддаць сваё жыцьцё. Аддаць сваё жыцьцё ён ня быў гатовы. Для яго гэтае разьвіцьцё падзей было, на мой погляд, абсалютна нечаканым.

РС: Міхаіл Барысавіч, а ці вы параілі б людзям, якія цяпер займаюцца апазыцыйнай дзейнасьцю, выехаць з Расеі і працаваць з-за мяжы?

Міхаіл Хадаркоўскі: Я лічу, што гэта выбар кожнага чалавека. Людзі робяць гэты выбар, зыходзячы са шматлікіх абставін, якія мы часта ня можам сабе нават уявіць. Таму я ня ўзяўся б нікому раіць у такім тонкім і складаным пытаньні — выяжджаць са сваёй краіны ці заставацца, разумеючы, што рызыка насамрэч ёсьць і там, і там.

Цалкам размова тут:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG