Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк на прапанову Парашэнкі забараніў пастаўку тавараў у Крым


Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў ураду разгледзець магчымасьць спыненьня грузаперавозак і тавараабароту з Крымам. Прэм’ер Арсень Яцанюк пагаджаецца з пазыцыяй Парашэнкі і прапануе часова забараніць перасоўваньне грузаў на адміністрацыйнай мяжы з Крымам.

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк прапанаваў часова прыпыніць грузавыя патокі паміж Украінай і Крымам, аднак адначасова прапанаваў распрацаваць пералік тавараў, якія можна будзе пастаўляць у Крым у рамках падтрымкі ўкраінскіх грамадзян, уключаючы прадстаўнікоў крымскататарскага народу.

Пра гэта Яцанюк сказаў у ходзе экстраннага пасяджэньня ўраду.

«Аб перамяшчэньні тавараў і грузаў. Я прапаную часова забараніць перасоўваньне грузавых патокаў на адміністрацыйнай мяжы паміж Украінай і Крымам, — сказаў Яцанюк. — Згодна з законам, Міністэрству эканамічнага разьвіцьця падрыхтаваць праект распараджэньня ўраду аб канкрэтным пераліку тавараў і паслуг, якія могуць пастаўляцца ў АР Крым, і ўвесьці гэты пералік. Для таго, каб гэты пералік адпавядаў інтарэсам Украіны, у першую чаргу, прапаную прыцягнуць да гэтага Мэджліс крымскататарскага народу».

Яцанюк падкрэсьліў, што гатовы зьвярнуцца да прэзыдэнта Украіны з тым, каб Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прыняла канчатковае рашэньне пра фармат адносінаў з Крымам і пра тыя меры, якія ўкраінская ўлада павінна прымаць у рамках вяртаньня АР Крым у склад Украіны і афармленьня эканамічных, сацыяльных і іншых адносін з АР Крым.

XS
SM
MD
LG